Школьный музей боевой славы
Назва музея: музей баявой славы
Назва ўстановы адукацыі: дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа №3 г.Масты”і
Адрас музея: Гродзенская вобласць, г. Масты, вул. Будзёнага, д.2
Профіль (у адпаведнасці з Кодэксам): ваенна-гістарычны
Дата заснавання: 1 сентября 1967 г. Прыказ № 2127 от 04.09.1967г.
Сайт музея https://natalyapotapova74.wixsite.com/museum
Музей працуе:
Панядзелак - пятніца 9.00 -14.00
Старонка музея на сайце ўстановы адукацыі https://sh3.roomosty.by/об-учреждении/музей-боевой-славы
Старонка ў сацыяльных сетках - https://instagram.com/348_nasledie?utm_source=qr&igshid=MzNlNGNkZWQ4Mg==
Музейны фонд:
Гісторая 348 стралковай дывізіі, якая вызваляла Мастоўшчыну ў гады Вялікай Айчыннай вайны, стала пачаткам пошукавай дзейнасці навучэнцамі, вынікам якой стала адкрыццё ў 1967 годзе музея баялой славы ў сярэдня школе №3 г.Мосты.
Музей налічвае 578 экспанатаў асноўнага і 109 дапаможнага фондаў.
У музейным фондзе захоўваюцца арыгіналы і копіі дакументаў ХХ стагоддзя, фотаздымкі, друкаваныя выданні розных гадоў, рэчы і прадметы, якія сталі крыніцай інфармацыі аб людзях і ваенных падзеях у горадзе Масты.
Патэнцыял музея шырока выкарыстоўваецца ў працэсе ажыццяўлення эксперыментальнай, навукова-даследчай, вучэбна-метадычнай дзейнасці.
Асноўныя накірункі дзейнасці: фондавая, экскурсійная, пошукава-даследчая, культурна-асветніцкая.
Музей прапануе наведвальнікам тэматычныя экскурсіі: “Мастоўшчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, “Мінулых дзён святая памяць”, “Памяць сэрца”і г.д.
Музей працуе па праграме “Музей – школе”. У праграме задзейнічаны прадметы: гісторыя, беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура. Мэтай праграмы з’яўляецца правядзенне вучэбных экскурсій, да якіх прапануецца шэраг патрабаванняў, галоўнае ў якіх: мэты і задачы экскурсіі павінны адпавядаць патрабаванням вучэбных праграм. Вучэбная экскурсія дае станоўчы вынік, таму што завяршаецца праверкай атрыманых ведаў у форме абмеркавання, анкетавання, гутаркі, апытання і г. д.
Найбольш каштоўныя музейныя прадметы: ордэнская кніга І.Н.Тордзія (1977), апошні ліст з фронту І.Н.Тордзія родным у Грузію (1944 год), архіўныя дакументы па вызваленні Мастоўшчыны ў гады Вав (1967 год), біклажка І.П.Шаўчэнкі (1987).
Апісанне экспазіцый:
Эспазіцыя “Баявы шлях дывізіі” – (гісторыя 348 стралковай дывізіі, яе баявы шлях, камандзіры, героі Савецкага саюза).
Экспазіцыя “Вызваленне Мастоўшчыны” – (гісторыя вызвалення Мастоўшчыны, карты і схемы, архіўныя фотаздымкі).
Экспазіцыя “Яны не вярнуліся з бою” – (пра герояў 348 стралковай дывізіі, якія загінулі на вайне).
Экспазіцыя “Памяць сэрца” – (прысвечана памяці камандзіра ўзвода 1172 стралковага палка малодшага лейтэнанта Івана Несцяровіча Тордзія, пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам "Айчыннай вайны I ступені". У 1970 годзе на месцы гібелі грузінскага воіна, на беразе Зяльвянкі, навучэнцы і настаўнікі школы ўстанавілі памятную пліту. У гэтым жа годзе адна з вуліц левабярэжнай часткі горада Масты была названа імем Тордзія).
Экспазіцыя “Салдаты перамогі” – (экспазіцыя змяшчае інфамацыю і фотаздымкі пра салдатаў 348 сталковай дывізіі).
Экспазіцыя “Ветэраны дывізіі” – (экспазіцыя змяшчае інфамацыю і фотаздымкі пра ветранаў 348 сталковай дывізіі).
Экспазіцыя “Сувязь пакаленняў” – (кнігі, якія пісалі ветэраны 348 сталковай дывізіі, узнагароды).
Экспазіцыя “Жывая нітка часу” – (экспазіцыя змяшчае інфамацыю пра Гурскага М.М., заснавальніка музея баявой славы).
Экспазіцыя “Школа ўчора і сёння” – (гістоыя сярэдняй школы №3 г.Масты, кіраўнікі).
Эсппазіцыя “Мінулых гадоў святая памяць” – (генацыд беларускага народа ў гады Вав).
Дадатковыя матэрыялы — відэаролікі (афіша музея ці экскурсія па музею альбомнай арыентацыі, у добрай якасці i змесце), брашура, каталог - Приглашаем всех желающих посетить наш школьный музей боевой славы 348 стрелковой дивизии #виртуальная_экскурсия #музейбоевойславы https://www.instagram.com/reel/CkT2vZ9ot7z/?igshid=MTc4MmM1YmI2Ng==